Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-верасні выраслі на 10,2 працэнта
18.11.2025
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - верасні 2025 года склалі 110,2 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
"Юбілейная" экспазіцыя адкрылася ў Аршанскім музеі Караткевіча
17.11.2025
26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча - мэтра беларускай літаратуры. У Оршы, на малой радзіме пісьменніка, паэта, драматурга і публіцыста, з 2002 года дзейнічае музей, які мае яго імя. Прыхільнікі творчасці пісьменніка могуць бачыць экспазіцыю, стылізаваную пад аршанскую кватэру Караткевічаў, а таксама рабочы кабінет драматурга ў яго мінскай кватэры. Скульптуры, бюсты, карціны, у тым ліку паводле твораў пісьменніка, - усё гэта работы айчынных мастакоў. Наведвальнікі музея змогуць убачыць асабістыя рэчы Уладзіміра Сямёнавіча. Сярод рэдкіх экспанатаў - рукапісы, фота, асабістыя пісьмы. У "юбілейнай" экспазіцыі з'явілася і навінка, якую яшчэ мала хто бачыў, - экзэмпляр "Дзікага палявання караля Стаха" на іспанскай мове.
Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі
Амаль 10,9 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Адбылася 21-я сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання
14.11.2025
У міжнародным конкуре эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку прымуць удзел 45 юных талентаў
ХХI Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 14-15 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
У Беларусі падпісана пастанова аб Нацыянальным агенцтве па турызме
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову аб Нацыянальным агенцтве па турызме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Мазыранін Арцём Корбаль мае патрэбу ў дапамозе: збор на прэпарат ад міяпатыі Дзюшэна
13.11.2025
Старт для маладых талентаў. Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю адкрылася ў Віцебску
IX Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю "Дыялог пакаленняў" адкрылася ў Віцебску. У экспазіцыі, якая размясцілася ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, прадстаўлены работы вопытных мастакоў, студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ССНУ мастацкай накіраванасці з Віцебска, Мінска, Брэста. Яны выкананы ў стылі батык, габелен, размалёўка па тканіне. Таксама тут можна ўбачыць тэкстыльныя аб'екты і інсталяцыі.
Беларусь і Зімбабвэ гатовы развіваць супрацоўніцтва ў сферы спорту і турызму
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнаціусам Мудзімбам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Глыбачанін удастоены ўзнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
12.11.2025
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь інфармуе
У Віцебску мадэрнізуюць Летні амфітэатр
У Віцебску праходзіць мадэрнізацыя Летняга амфітэатра, якая прадугледжвае замену сядзенняў у глядзельнай зале, светлавога абсталявання, ачыстку даху і металаканструкцый.
Беларусь і Нарвегія абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта сустрэўся з паслом па асаблівых даручэннях па пытаннях Усходняй Еўропы МЗС Каралеўства Нарвегія Уле Тэр'е Харпестадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У Віцебску пасля капітальнага рамонту адкрылі рух па Юбілейным мосце
11.11.2025
У Віцебску 10 лістапада пасля капітальнага рамонту адкрылі рух па Юбілейным мосце. Агульная даўжыня моста складае 200 м, шырыня - 28 м.
Па праграме "Сямейны капітал" у Беларусі адкрыта амаль 150 тыс. дэпазітных рахункаў
У Беларусі на 1 лістапада 2025 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 149980 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Павага да подзвігаў. Стэла ў гонар прысваення звання "Горад працоўнай славы" адкрыта ў Оршы
10.11.2025
У Оршы 7 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця стэлы "Орша - горад працоўнай славы 1941-1945 гадоў" і сквера побач з ёй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінімальная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня вырасце на 18 працэнтаў
У Беларусі з 1 студзеня на 18 працэнтаў павялічыцца мінімальная заработная плата, падпісана адпаведная пастанова. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Рэпетыцыя вясельнага танца. Удзельнікі пра восеньскі баль да дня нараджэння ВДМУ
06.11.2025
Восеньскі баль, прысвечаны дню нараджэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ), сабраў больш за 100 студэнтаў ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі плануюць дасягнуць эканоміі больш як 3 млн тон умоўнага паліва
У Беларусі плануюць дасягнуць эканоміі больш як 3 млн тон умоўнага паліва. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі на палях другой практычнай канферэнцыі "Павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Барацьба з дронамі і бой у лесе. У Лепельскім раёне праходзіць аператыўны збор каманднага складу УС
05.11.2025
На палігоне ў Лепельскім раёне праходзіць аператыўны збор з кіруючым складам Узброеных Сіл. Тэма збору - "Накіраванасць падрыхтоўкі Узброеных Сіл, парадак вырашэння задач абучэння службовых асоб органаў ваеннага кіравання і падрыхтоўкі войскаў (сіл) у 2025/26 навучальным годзе". Яго мэтай з'яўляецца выпрацоўка ў каманднага складу Узброеных Сіл адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў абучэння службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) у новым навучальным годзе. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і воінскіх часцей, іншыя службовыя асобы.